|
|
You are viewing the most recent 10 entries траўня 3, 2012 kamunikat @ 12:18 am: Наша вясна | Камунікат.org
Наша вяснаПраваабарончы цэнтр «Вясна». Гісторыя ў асобах «НАША ВЯСНА» — гэта зборнік інтэрв'ю з 18 актывістамі Праваабарончага цэнтра «Вясна», праз якія прасочваецца асабісты шлях кожнага з іх да праваабарончай дзейнасці, гісторыя ўсёй арганізацыі, а так сама гісторыя барацьбы за каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі ў найноўшай гісторыі краіны. Выданне задумвалася да 15-год дзя Праваабарончага цэнтра «Вясна», але выйшла ў свет амаль на год пазней у сувязі з драматычнымі падзеямі, якія адбываліся ў краіне і з самой арганізацыяй на працягу апошняга часу. Ініцыятар зборніка —нязменны кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі — сустракае выданне кніжкі за кратамі, «там, дзе акурат і мусіць знаходзіцца праваабаронца ў такой паганай сітуацыі». Болей...
красавіка 1, 2012 kryviec @ 07:44 pm: Беларускі нацыяналізм. Новы вобраз беларускай ідэі
Беларускі нацыяналізм не мусіць быць варожы нашым еўрапейскім суседзям і іншым народам. Сучасныя выклікі бяспецы еўрапейскай цывілізацыі, існаванню белых народаў вымушаюць нацыяналістаў яднацца. Гісторыю трэба памятаць, але будаваць на памылках і падзеях сівой даўніны сучасныя міжнародныя адносіны немэтазгодна. Еўрапейскі нацыяналіст з’яўляецца пабрацімам беларускаму нацыяналісту, а еўрапеец - кроўны родзіч беларусу. Беларускі нацыяналізм не мусіць быць эгаістычным, бо акапацца ў нацыянальным гародчыку, пакуль навокал бушуе бура, ўсё адно не атрымаецца. Беларускі нацыяналізм павінен ставіць перад сабой наднацыянальныя цывілізацыйныя мэты, усведамляць сябе як генератара агульнаеўрапейскіх працэсаў, быць аўтэнтычнай часткай агульнага правага руху.
Галоўнымі ворагамі сучаснага нацыяналіста з’яўляюцца не суседзі-еўрапейцы, не рускія людзі і не замежнікі з далёкіх краінаў, а прадстаўнікі ліберальнай таталітарнай ідэалогіі, што імкліва цягне нашу планету ў багну рэгрэсу, імкнучыся пазбавіць яе выбітных яркіх фарбаў нацыянальных культур.Tags: нацыяналісты
сакавіка 13, 2012 kamunikat @ 07:42 pm: За свабоднае веравызнанне, № 4 (30) 2011 | Камунікат.org
За свабоднае веравызнаннеінфармацыйна-аналітычны бюлетэнь № 4 (30) 2011 Рост религиозности населения Республики Беларусь произошел в конце 90-х годов. По данным социологических опросов, в 1994 г. верующими себя признавали около 33%, а в 1998 г. – 47,5% опрошенных. Опросы показывают, что количество верующих в настоящее время менее 60%. По социологическим данным, среди верующих около 70% – православные, около 14% – католики, менее 1% – протестанты, 1,5% – лица, которые идентифицируют себя как верующие «христиане в целом» без конфессиональных различий. Рост религиозных организаций происходит в основном в восточном и центральном регионах, а также вдоль трансъевропейского коридора (Брест – Минск – Орша) в крупных населенных центрах. Болей...
kamunikat @ 09:49 am: Беларускі Рэзыстанс, 2 (11) 2011 | Камунікат.org
Беларускі РэзыстансЧасопіс найноўшай гісторыі 2 (11) 2011 Тэма гэтага нумару “БР” — беларускі нацыянальны партызанскі рух падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Ад самага пачатку мы па драбніцах зьбіралі і публікавалі зьвесткі на гэтую тэму, каб толькі абазначыць яе, заахвоціць нашых аўтараў да пошуку новых сьведчаньняў і дакумэнтаў. Цяпер надыйшоў час пераходзіць на новы ўзровень: да абагульненьня і крытычнага аналізу. Нумар доўга ішоў да чытача, бо пачаў рыхтавацца яшчэ ў 2007-м. За гэтыя гады ня стала некалькіх нашых аўтараў, а сабраныя імі каштоўныя калекцыі сьведчаньняў загінулі… Толькі часткова ўдалося аднавіць некаторыя матэрыялы, якія датычаць партызанскага руху на Палесьсі. Яны былі выкарыстаныя ў гэтым нумары. (Ад Рэдакцыі, фрагмэнт) Болей...
лютага 5, 2012 kamunikat @ 12:36 pm: Пазьняк Зянон, Цяжкі час | Камунікат.org
Цяжкі часКанцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010) Пазьняк Зянон Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага палітычнага прыгнёту і генацыду ўдалося яшчэ захаваць, зьберагчы і нават памножыць у мастацтве і літаратуры. Цалкам ліквідаванае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, радыё, вынішчаны беларускі друк і выдавецтвы, разбураны саюз пісьменьнікаў і творчыя арганізацыі, практычна, ліквідаванае беларускае навучаньне і беларуская школа, ктастрафічна разбурана сістэма сярэдняй адукацыі. Рэзка абнізіўся культурны і адукацыйны ўзровень моладзі, мізэрнымі сталі духоўныя запатрабаваньні людзей і, як вынік, узьнікае апатыя і бязраднасьць. (фрагмэнт) Болей...
kamunikat @ 12:23 pm: Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў | Камунікат.org
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоўАдбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці Пазьняк Зянон Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі. (фрагмэнт) Болей...
kamunikat @ 12:16 pm: Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці | Камунікат.org
Сэсія незалежнасьціАртыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года) Пазьняк Зянон У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам). Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непасрэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпутаты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. (Прадмова, фрагмэнт) Болей...
студзеня 22, 2012 kamunikat @ 11:24 pm: Mironowicz Eugeniusz, Polityka zagraniczna Białorusi | Камунікат.org
Polityka zagraniczna Białorusi1990-2010 Mironowicz Eugeniusz Białoruś jako stosunkowo młode państwo nie miała bogatych tradycji dyplomatycznych. W XX wieku próbowała je budować Białoruska Republika Ludowa powstała w marcu 1918 r., lecz państwowość ta nigdy nie osiągnęła statusu powszechnie uznanego podmiotu prawa międzynarodowego i przetrwała zaledwie półtora roku, stale okupowana przez obce wojska. Rząd BRL nigdy nie pełnił suwerennej władzy na terytorium, które zostało zdefiniowane jako etnograficznie białoruskie. Jego działalność dyplomatyczna skupiała się na poszukiwaniu akceptacji dla białoruskiej państwowości wśród liczących się uczestników polityki europejskiej. Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka w ciągu swojej ponad siedemdziesięcioletniej historii nigdy nie była państwem suwerennym, nie prowadziła zatem samodzielnej polityki zagranicznej. Była wprawdzie członkiem założycielskim Organizacji Narodów Zjednoczonych i posiadała własne Ministerstwo Spraw Zagranicznych, lecz były to tylko elementy pozostające w strukturze zarządzania lub pod ścisłym nadzorem dyplomacji Związku Radzieckiego. (Wstęp, fragment) Болей...
Распрацавана LiveJournal.com
|
|